Як і ва ўсялякім спорце, на грыбным чэмпіянаце, які ў мінулую суботу ў другі раз прайшоў у нашым раёне, былі свае рэкорды. Але спачатку пра настрой, які панаваў на свяце. А ён быў цудоўны ва ўсіх, хто выправіўся ў гэты дзень на ціхае паляванне. Агульнай радасці спрыяла і надвор’е: без дажджу, не сляпіла вочы сонца – усе грыбы былі ў лесе відаць. Так што ўдзельнікі чэмпіянату назбіралі паўнюткія кошыкі баравікоў, махавікоў, сыраежак, апенак… Калі члены судзейскай брыгады ўсё ўзважылі, то ў агульнакамандным выніку на першае месца выйшаў калектыў Баравухскага сельскага Савета. Каманда сабрала ажно 123 кілаграмы 600 грамаў грыбоў. А самы вялікі грыб знайшоў Мікалай Карасёў, старшыня Гаранскага сельскага Савета. У кожнай з шасці падгруп каманд былі свае пераможцы.
Вольга Гавяйновіч.
источник: polotsk.vitebsk-region.gov.by
С этой новостью о Ветрино обычно читают:
|