
65 лет прошло после освобождения Беларуси от фашистско-немецких захватчиков. Но все ли мы знаем о той войне и людях, которым обязаны своей жизнью. Недавно узнал, что в Ветрино в годы Великой Отечественной войны немцы устроили лагерь для военнопленных. Много бед принесла та война: смерть, ужас, поломанные судьбы. Люди спустя полвека ищут сведения о родных.
Рэха вайны
"Побач з маім дзядулем у вёсцы Белае Сяльцо Полацкага раёна жыве адзінокая жанчына Таццяна Герасімаўна Сарока -- жонка стрыечнага брата майго дзядулі. У яе падчас Вялікай Айчыннай вайны прапаў брат Іван Герасімавіч КАТУШОНАК, 1926 года нараджэння, ураджэнец вёскі Петухоўшчына Нясвіжскага раёна. Ён быў сувязным у партызан, якія знаходзіліся ў суседняй вёсцы Могілкі. Аднойчы немцы сагналі ўсіх працаздольных і загадалі капаць акопы. Днём капалі, а ноччу хадзілі за чыгунку, каб даведацца пра знаходжанне нямецкіх войскаў. Але ў снежні 1942 года на іх данёс здраднік. Тады ўсіх забралі ў пасёлак
Ветрына ў часовы
лагер для зняволеных. Раніцай сястра Івана Надзея пайшла ў той лагер, але ёй сказалі, што партызан перавезлі ў горад Полацк. Надзея паехала туды, але не знайшла іх. Пазней немцы выпусцілі некалькі зняволеных. Яны расказвалі, што Івана моцна білі і здзекваліся з яго. Потым павезлі на плошчу, каб павесіць. Далей мы пра яго лёс нічога не ведаем. А Таццяна Герасімаўна ўсё чакае брата, спадзяецца, што ён вернецца. Можа, хто адгукнецца з нешматлікіх сведкаў тых падзей. Вучаніца 10-га класа Полацкай школы-інтэрната-гімназіі Ганна Андзілеўка”.
По материалам радыёпраграмы
"Помні імя сваё”